gototopgototop
Russian Belarusian English German
Поздравляем!

wedpresent1

Кудря Светлана Михайловна 01.01

Королева Юлия Анатольевна 02.01

Зенович Наталья Владимировна 08.01

Дашкевич Ирина Александровна 13.01

Воронович Мария Николаевна 14.01

Стасенко Инна Георгиевна 14.01

Таргоня Мария Ивановна 17.01

Коледа Инна Сергеевна 26.01

Папирняк Елена Алексеевна 26.01

Уласевич Ирина Николаевна 30.01

PostHeaderIcon Уроки и меропрития МО учителей белорусского языка и литературы, истории

Распрацоўка і выкарыстанне інтэрактыўных плакатаў на ўроках беларускай літаратуры

 

Дзень роднай мовы

IMG 7172

Нам блізкія словы лягчэй зразумець.

На іх і трымаецца родная мова –

Таму беражы яе кожнае слова.

                         Сяргей Чыгрын

Дзень роднай мовы асаблівы для кожнай нацыі, кожнага народа, бо няма народа без мовы, няма мовы без яго носьбіта.

З 15 па 19 лютага ў Лельчыцкай раённай гімназіі праходзіў Тыдзень беларускай мовы і літаратуры, прымеркаваны да Міжнароднага дня роднай мовы. У праграме прадметнага тыдня прайшлі ўрокі настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры; круглы стол для настаўнікаў пачатковых класаў; прадстаўленне творчых работ вучняў VVIIIкласаў; удзел у конкурсе вучэбна даследчых работ вучняў VII – ХІ класаў. Свае даследчыя работы абаранялі Сініцкая Яніна, Буцько Паліна, Несцярэня Аляксандр. Усе жадаючыя прынялі ўдзел у конкурсе “Буслік – 2021”.

Асабліва святочна, цікава і крэатыўна праходзіў заключны дзень, прысвечаны Дню роднай мовы. Для вучняў VVIIкласаў падрыхтаваны інтэрактыўныя заданні на веданне роднай мовы. Вучні VIII – ХІ класаў праходзілі адзін з падрыхтаваных для іх маршрутаў (“Лінгвістычны”, “Літаратурны”, “Крок да поспеху”), выконвалі заданні, згенерыраваныя ў QR-коды. За праходжаннем маршрутаў сачылі старшакласнікі-кансультанты. За беспамылковае выкананне заданняў 7 удзельнікаў атрымалі сертыфікаты на 10 балаў па беларускай мове ці літаратуры. Гэта залежала ад маршруту, выбранага вучнем.

Актыўна далучыліся да святкавання настаўнікі: яны прайшлі маршутам “Крок да поспеху”, выканалі падрыхтаваныя для іх заданні. Для адміністрацыі распрацаваны “Метадычны партфель”, у якім сабраны заданні па кантрольна-ацэначнай дзейнасці педагогаў.

 

Прадстаўнікі адміністрацыі і настаўнікі гімназіі атрымалі сертыфікаты, прымеркаваныя да Дня роднай мовы.

Ірына Казачэнка, настаўнік беларускай мовы і літаратуры ДУА “Лельчыцкая раённая гімназія”.

 abiava


 

Падрыхтоўка і напісанне метадычнага артыкула для друку

 

QR-квест “Загадкі малой радзімы”

 

Дзень роднай мовы 2019

 

 

Дзень роднай мовы

 

ТЭХНАЛАГІЧНАЯ КАРТА да ўрока беларускай літаратуры «Па праву памяці…»

  

Зычныя [д] – [дз], [т] – [ц], іх вымаўленне і правапіс

 

 Неделя беларуского языка и литературы и истории (фото)

 

Промышленность, торговля, города и местечки в Беларуси в первой половине 19 века 

 

ПЛАН правядзення прадметнага тыдня па беларускай мове і літаратуры, гісторыі

 

 Веб-квест «Путешествие по тайнам текста» (лауреат международного конкурса "Моя Родина - СНГ")

 

Практычнае выкарыстанне Web 2.0 сэрвісаў Інтэрнэту на ўроках беларускай літаратуры

 

ТЭКСТАЦЭНТРЫЧНЫ ПАДЫХОД ЯК НЕАБХОДНАЯ ЎМОВА   ФАРМІРАВАННЯ КАМУНІКАТЫЎНАЙ КАМПЕТЭНЦЫІ ВУЧНЯЎ (з вопыту работы)

 

Прыклады самастойнай работы з фразеалагізмамі на ўроках беларускай мовы на ІІІ ступені навучання і выхавання

 

"Аднасастаўныя сказы"

 

Словаўтваральны слоўнік (гнездавы метад)

 

"Дзень роднай мовы (2015)"

 

ЭСН "Падрыхтоўка да ЦТ"

 

"Славутая Рагнеда" 6 класс

 

"Рамантызм" 9 класс

 

"Эстэтычны універсалізм Максіма Багдановіча"

 

"Тапонімы"

 

"Барокка. Класіцызм." 9 клас

 

Дзейнік. Спосабы яго выражэння

 


"Дзень роднай мовы (2016)"

 

 

Родная мова, цудоўная мова!
Ты нашых думак уток і аснова!
Матчын дарунак ад самай калыскі,
ты самацветаў яскравая нізка.
Кожны з іх барвы дзівосныя мае,
вечным агнём зіхаціць – не згарае.
Ты мне заўсёды была дапамогай,
дзе б і якой ні хадзіў я дарогай.
Чую ў табе перазвоны крыніцы,
чую ў табе і раскат навальніцы,
чую павевы зялёнага бору,
водгулле працы ў родным прасторы.
Кожнай драбнічкай ты варта пашаны,
кожнае слова вякамі стварана.
І на вякі яно жыць застаецца,
вечнае так, як народнае сэрца.
Уладзімір Дубоўка

Штогод 21 лютага ва ўсім свеце адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы.

За раз у свеце налічваецца каля 6 тысяч моўіпа прагнозах спецыялістаўнедзе 40 % з іх у бліжэйшы час могуць знікнуцьТаму не выпадковашто гучыць заклік зберагчы кожную мову як увасабленне ўнікальнага светабачанняяк жывую і найкаштоўнейшую спадчыну народаўНа роднай мове мы гаворым нашы першыя словы і найлепш выказваем свае думкі. Для большасці жыхароў Рэспублікі Беларусь роднай з’яўляецца беларуская мова. Да гэтага свята заўсёды далучаемся і мы, вучні Лельчыцкай раённай гімназіі. Міжнароднаму Дню роднай мовы ў нас быў прысвечаны прадметны тыдзень беларускай мовы і літаратуры.

План мерапрыемстваў, прымеркаваны да Дня роднай мовы

Дата

Мерапрыемства

Клас

Настаўнік

15.02

Інтэлектуальная гульня “Хто хоча стаць выдатнікам” па тэме “Сінтаксіс”

5-я

Казачэнка І.Р.

Рамандзіна С.І.

16.02

“Свая гульня” Лінгвістычнае спаборніцтва для 10 – 11 класаў

10 – 11-я

Казачэнка І.Р.

17.02

Займальная гульня “Пагуляем у роднае слова” для 7-х класаў

7-я

Казачок В.А.

18.02

Моўны турнір

6

Алесіч Н.А.

19.02

Літаратурна-краязнаўчы калейдаскоп “Хто самы ўважлівы чытач”

9-я

Казачок В.А.

20.02

Удзел у Купалаўскіх чытаннях (Мазырская гімназія)

10

Казачэнка І.Р.

Тры каманды вучняў 10 – 11 класаў у лінгвістычным спаборніцтве “Свая гульня” (СКАЧАТЬ) паказалі свае веды і моўную эрудыцыю. Яны тлумачылі сэнс фразеалагізмаў, адгадвалі метаграмы, падбіралі сінонімы да беларускіх слоў, тлумачылі стылістычныя асаблівасці мовы персанажаў твораў беларускай літаратуры.

Вучні 5-х класаў паспрабавалі свае сілы ў гульні “Хто жадае стаць выдатнікам”. Урок прайшоў цікава, насычана, весела. Скарыстоўваючы сваё права на падказку, вучні тэлефанавалі мамам, каб атрымаць дапамогу на прапанаванае пытанне. Такім чынам, і мамы далучыліся да моўнай спадчыны нашага народа, дапамагалі дзецям правільна сказаць па-беларуску.

20 лютага каманда Лельчыцкай раённай гімназіі прымала ўдзел у Купалаўскіх чытаннях, якія штогод ладзіць да Міжнароднага Дня роднай мовы Мазырская гімназія імя Я. Купалы.  У гэтым годзе на чытанні з’ехаліся не толькі навучэнцы школ Мазыра і Мазырскага раёна, прадстаўнікі сямі гімназій Палескага рэгіёну прынялі запрашэнне і прывезлі свае каманды.  Але і мы маем падставу ганарыцца сваімі поспехамі. Ігнатоўскі Аляксандр, вучань 10 “Б” класа, прымаў удзел у секцыі “Святыня народа”. Саша выразна чытаў баладу Янкі Сіпакова “Кантрабанда”. Яго чытанне было годна ацэнена журы конкурсу і ён атрымаў дыплом 2 ступені. Я выступала ў секцыі “Культурная спадчына”. Гэта конкурс вучнёўскіх даследчых работ. Мая работа “Эмацыянальна-экспрэсіўная лексіка ў ранняй лірыцы М. Багдановіча” была ацэнена дыпломам 3 ступені. Дэбютавала ў гэтым годзе і вучаніца 9 класа Юлія Забаўка з выразным чытаннем байкі К. Крапівы. Рыхтавала нашу каманду Ірына Рыгораўна Казачэнка.

Радкі беларускай паэткі Яўгеніі Янішчыц папярэджваюць: мы з'явiмся проста нядбайнымi гаспадарамi здабытых вялiкiмi папярэднiкамi духоўных скарбаў, духоўнай спадчыны, калi не будзем шанаваць родную мову і ўсё напiсанае на ёй, тую мову, што стала сёння роўнай сярод роўных, што нясе па свеце праўду-легенду пра Белую Pycь, пра яе народ.

Сто разоў шукай другой красы,

А тым больш што свет даўно ня вузкі!

...Ды калі ты не бязродны сын —

Гавары са мной па-беларуску!

Ганна Гаўрылавец, вучаніца 10 “А” класа Лельчыцкай раённай гімназіі