
Да дня роднай мовы гімназісты рыхтаваліся загадзя. Ідэй было многа, але не хацелася і паўтарацца. Таму адным з ключавых момантаў свята (а атрымалася сапраўды свята!) была дэгустацыя страў традыцыйнай беларускай кухні, якую ладзілі дзесяцікласнікі разам з настаўніцай Надзеяй Адамаўнай Алесіч. На святочным стале была зацірка, мачанка, бліны, дранікі, бабка, наліснікі, куцця, каравай, пампушкі, кісель, морс. Але не проста было падступіцца да стала: каб пачаставацца, трэба было адгадаць філворд з назвамі беларускіх страў.